“Сельская ўстанова культуры - сацыякультурная прастора”

22.01.2026

У межах праграмы “Сельская ўстанова культуры - сацыякультурная прастора” у Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб прайшлі пасядзелкі “Калядныя сустрэчы” для сталых вяскоўцаў. Нашы наведвальніцы розных канфесій з радасцю сустрэліся падчас праваслаўнага Вадохрышчанскага тыдня, каб пабачыцца, абмеркаваць апошнія навіны, свае радасці і няўзгоды, і, нават, даўно забытыя маразы і снегапады, якія нібыта вярнулі іх у час маладосці. Падчас сустрэчы яны пазнаёміліся з літаратурай духоўнага зместу, каб больш падрабязна даведацца аб паходжанні свята Вадохрычша і тыдня пасля яго, пра правілы святкавання і забароны падчас гэтага тыдня, прыкметы і шмат іншай інфармацыі. Таксама яны пасмакавалі розныя посныя прысмакі і абмяняліся рэцэптамі сваіх улюбёных посных страў.

поделиться в: