«Кожная пятніца – роднае, сваё»

16.01.2026



Видэа

У Беларусі стартаваў рэспубліканскі праект «Кожная пятніца – роднае, сваё». Гэта больш, чым проста ідэя – гэта выбар кожнага з нас, які ўмацоўвае нашу краіну і культуру.
Пагосцкая сельская інтэграваная бібліятэка ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” таксама далучылася да праекту. 16 студзеня ў бібліятэцы адбылася акцыя «Размаўляем па-беларуску».
Родная мова — душа народа, наш галоўны нацыянальны скарб. Яна шмат не патрабуе. Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа, умейце дасканала валодаць ёю!
Супрацоўнік і наведвальнікі бібліятэкі вялі размову на роднай мове.
З вучнямі 9 класса адбылося чытанне вершаў беларускіх класікаў.

поделиться в: