Краязнаўчая гадзіна

14.01.2026

Краязнаўчая гадзіна У Багушэвіцкай СІБК прайшла краязнаўчая гадзіна “З літаратурных старонак – на кінаэкран” для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Падчас чарговага пасяджэння клуба “Беразавічок” дзеці пазнаёміліся з цікавым фільмам “Бронзавая птушка” у якім зыграл невялікую, але значную ролю народны арціст, наш зямляк, Валянцін Белахвосцік. Гэты фільм быў зняты на студыі “Беларусьфільм” па матывах твора Анатоля Рыбакова, з дня нараджэння якога 14 снежня адзначаецца 115-годдзе. Дзеці пазнаёміліся з кароткім зместам кінатрылогіі “Бронзавая птушка”, “Корцік”, “Апошняе лета” і паглядзелі невялікі урывак з першай стужкі. Таксама яны даведаліся пра другія літаратурныя творы, па матывах якіх былі пастаўлены фільмы і спектаклі, дзе зыграў наш славуты зямляк.

поделиться в: