27 снежня, падчас каляднай нядзелі і зімовых канікул, маленькіх жыхароў і гасцей аграгарадка Багушэвічы, а таксама іх бацькоў, сабраў навагодні ранішнік “Навагоднія прыгоды” у Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб. Самыя актыўныя і творчыя вучні Багушэвіцкай СШ падрыхтавалі сапраўднае свята для сваіх маленькіх братоў і сястрычак. Інтэрактыўнае спаборніцтва блогерш Кікімары і Снягурачкі пры падтрымцы каманды “плахішэй” і Дзеда Мароза захапіла гледачоў. Шматлікія танцавальныя нумары, песні, актыўныя і творчыя конкурсы не далі нікому засумаваць.
Навагодні ранішнік
27.12.2025
Мы в соцсетях & RSS