Напярэдадні каляднай нядзелі і зімовых канікул у Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб адбылася акцыя “Каб свята не стала трагедыяй”. Асноўнай мэтай мерапрыемства стала прафілактыка нячшасных выпадкаў пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў, электрычных гірлянд і крыніц адчыненага полымя падчас святкавання. Дзеці даведаліся пра умовы рэалізацыі і правілы выкарыстання піратэхнічных вырабаў, віды траўм, якія могуць выклікаць петарды, хлапушкі, салюты. Таксама яны ўзгадалі правілы пажарнай бяспекі.
Акцыя “Каб свята не стала трагедыяй”
27.12.2025
Мы в соцсетях & RSS