Навагодняя дабрачынная акцыя “Ад усёй душы”

18.12.2025

У межах праграмы “Сельская ўстанова культуры – сацыякультурная прастора” у Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка" адбылася літаратурная чайная “У зімовы золкі вечарок заходзь да нас на аганёк”. Мерапрыемства, прысвечанае да Міжнароднага дня гарбаты (15.12), сабрала вяскоўцаў сталога ўзросту пад эгідай навагодняй дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы”. За кубачкам духмянай гарбаты нашы наведвальніцы не толькі даведаліся шмат цікавых звестак аб гэтым цудадзейным напоі, але і ўзгадалі прачытаныя за апошні час кнігі, параілі найбольш цікавыя з іх субяседніцам. Таксама нашы спадарыні абмеркавалі перадсвяточныя клопаты і расказалі аб рэцэптах новых страў, якія яны плануюць рыхтаваць да сустрэчы Новага Году і Раства Хрыстова.

поделиться в: