13 снежня Багушэвіцкай бібліятэкай была наладжана творчая сустрэча “Сакрэты жаночага сэрца” з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Галінай Пярун для педагагічных работнікаў мясцовай школы.
Беларуская пісьменніца расказала пра вытокі сваей творчасці, прататыпаў герояў, прэзентавала свой раман “Счастье для Веры”, адказала на шматлікія пытанні не толькі аб яе раманах для жанчын, але і аб дзіцячых кнігах, сярод якіх найбольш зацікавіў прысутных зборнік “Прыгоды сяброў і парады ад Усіхдапамагайкіна” у якіх даюцца карысныя парады аб аказанні першай дапамогі і паводзінах у небяспечных сітуацыях.
Напрыканцы сустрэчы жадаючыя змаглі набыць кнігі аўтара і зрабіць памятны фотаздымак.
Затым магілёўская госця наведала Багушэвіцкую бібліятэку, дзе ў рамках краязнаўчага экскурса “Гонар і слава Багушэвіцкай зямлі" даведалася аб гісторыі Багушэвіцкага краю і яго знакамітых уражэнцах, якія своей працай праславілі родны край. Паслязавітала ў касцёл Божага Цела.
Мы в соцсетях & RSS