У Багушэвіцкай СІБК прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Беразавічок”. Інфармхвілінка “Каб гучалі птушак спевы” сабрала аматараў прыроды і краязнаўства малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Дзеці даведаліся, якія птушкі застаюцца зімаваць у Беларусі, і як дапамагчы ім перажыць гэты нялегкі час, а таксама абмеркавалі, якую ежу ім прапанаваць, каб не нашкодзіць і падтрымаць сілы.Таксама удзельнікі сустрэчы расказалі, дзе яны размясцілі свае кармушкі і якія птушкі іх наведваюць.
Пасяджэнне клуба “Беразавічок”
09.12.2025
Мы в соцсетях & RSS