На базе Пагосцкай сельскай інтэгрыраванай бібліятэкі ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” з вучнямі 10 класа адбылася краязнаўчая гадзіна «Ганаруся сваімі землякамі».
Класны кіраўнік Сарнаўская М.Д. расказала вучням пра вядомых землякоў Бярэзіншчыны і свайго рэгіёна.
Супрацоўнік бібліятэкі прадставіла трыбуну гонару «Бярэзінскі літаратурны алімп», дзе паведаміла пра пісьменнікаў-землякоў, членаў саюза пісьменнікаў Беларусі У.Несцяровіча, А. Бычкоўскага, В.Рацэвіч – галоўнага рэдактара літаратурна-мастацкага часопіса «Маладосць», пазнаёміла з іх творамі і цікавымі фактамі біяграфій.
Да ўвагі вучняў была зроблена рэклама тэматычнай папкі «Знакамітыя землякі», бібліяграфічнага даведніка «Даследчыкі малой радзімы», падборка часопісаў «Маладосць».
«Ганаруся сваімі землякамі»
04.12.2025
Мы в соцсетях & RSS