На працягу лістапада ў Багушэвіцкай СІБК да 95-годдзя з дня нараджэння У.Караткевіча (26.11) доўжылася рэйтынг-выстава “Знакавая кніга юбіляра” для наведвальнікаў бібліятэкі у межах месячніка папулярызацыі творчасці пісьменніка “Каб любіць Беларусь, будзем чытаць Караткевіча”. Падчас прэзентацыі наведвальнікі дазналіся шмат цікавых фактаў аб пісьменніку, яго літаратурным і жыццевым шляху, а таксама дазналіся, якія гістарычныя падзеі, якія адбываліся у Багушэвічах, звязаны з яго творчасцю. Падчас бліц-апытання наведвальнікаў нашай бібліятэкі “Мой любімы твор Караткевіча” быў вызначаны найбольш папулярны твор пісьменніка – аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха”.
“Каб любіць Беларусь, будзем чытаць Караткевіча”
01.12.2025
Мы в соцсетях & RSS