ДА КАЛЕГ ЗА ВОПЫТАМ
Правядзенне імідж-кампаніі - 2025 ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” - “Новы твар бібліятэк” пад дэвізам “Не бывае творчасці пад капірку!” стымулюе ўкараненне ў практыку бярэзінскіх бібліятэчных устаноў новых, нешаблонных, паўнавартасных форм нагляднай прапаганды, рэкламы і агітацыі, запатрабаваных грамадствам. Чарговай творчай справаздачай сельскіх бібліятэк стаў выязны семінар для бібліятэкараў раёна на тэму “Актуальныя формы нагляднасці і рэкламы- візітная картка бібліятэкі” з наведваннем Пагосцкай і Брадзецкай бібліятэк аграгарадкоў. Супрацоўнік Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэкі прэзентавала калегам свае цікавыя творчыя знаходкі ў сферы нагляднай бібліятэчнай прапаганды з праекцыяй на выкарыстанне выставачнай базы для масавых мерапрыемстваў “Ад кніжнай выставы- да масавага мерапрыемства”. Загадчык аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы ДУК “Бярэзінская ЦРБ” правяла на прыкладзе наведанай бібліятэкі практыкум-кансультацыю “Адметнасці афармлення інтэр’ера і нагляднасці- гарантыя творчага іміджу ўстановы” з метадычнымі парадамі, як зрабіць формы нагляднасці максімальна асучасненымі, вобразна-прыцягальнымі, экспрэсіўна-лаканічнымі, аўтарытэтна-пераканаўчымі. Калегіум-трыбуна “Калегі ацэньваюць калегу” прайшла з выказваннем слушных парад і слоў захаплення ў адрас Пагосцкай бібліятэкі. Зацікавілі калег прыёмы бліц-рэкламы і экспрэс-інфармацыі “Знакамітыя нараджэнцы вёскі”, “Беларускія рэкорды”, “ Бяспека вачыма дзяцей ”, “Правы літаратурных герояў ”, “Мастацкая літаратура: школьны вектар”, “Любімыя кнігі нашых настаўнікаў”. У Брадзецкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла азнаямленчая экскурсія па залах установы з далейшай прэзентацыяй кутка здаровага ладу жыцця і серыі выстаў дня. Выклікалі цікавасць у калег стэнд “Чытач раіць чытачу”, выстаўка кніг-пабрацімаў , прыёмы антырэкламы “Чорнае на светлым”, цыкл рэкламнікаў антыалкагольнай і антытытунёвай прапаганды, пісьмы ад імя літаратурных герояў, прапаганда чытанкі для детак беларусаў “Верасок”, агіт-трыбуна “Бяры праклд з пісьменнікаў”. Кансультацыйна-рэкламная трыбуна метадыста на прыкладзе практыкі Брадзецкай СІБК уключала рэкамендацыі па актуалізацыі форм нагляднасці ў рабоце з наведвальнікамі па прапагандзе краязнаўства, здаровага ладу жыцця, лепшых мастацкіх твораў школьнай тэматыкі. Данінай памяці землякам у год 80-годдзя Перамогі стала акцыя ўдзельнікаў семінара “Пакуль жывём- памятаем” з ускладаннем кветак да помнікаў жыхарам вёсак Пагост і Брадзец, якія загінулі ў гады вайны. Унёскам у краязнаўчую скарбонку ўдзельнікаў выязнога семінара стала суправаджальная дарожная экскурс-трыбуна “Аграгарок- адметнасці куток” з цікавай інфармацыяй пра наведаныя аграгарадкі Пагост і Брадзец.
ДА КАЛЕГ ЗА ВОПЫТАМ
28.11.2025
Мы в соцсетях & RSS