26 лістапада споунiлася 95 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Коласа.
З гэтай нагоды ў Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка» адбылося чарговае мерапрыемства прысвечанае пісьменніку-юбіляру «Казкі з Маляванычам. Кацел з каменьчыкамі».
Напачатку мерапрыемства была праведзена гутарка аб жыцці і творчасці пісьменніка-юбіляра, зроблены агляд яго твораў для дзяцей.
Далей дзеці паглядзелі экранізаваную казку аўтара «Кацел з каменьчыкамі», пасля прагляду адбылося абмеркаванне твора. Дзеці з захапленнем выказвалі свае думкі і дзяліліся ўражаннямі.
«Казкі з Маляванычам. Кацел з каменьчыкамі»
27.11.2025
Мы в соцсетях & RSS