26 лістапада супрацоўнікі Багушэвіцкай СІБК наведалі Багушэвіцкі дзіцячы садок з літаратурна-прававой гульней “Падарожжа ў краіну правоў і абавязкаў”, прымеркаванай да Сусветнага дня аховы правоў дзіцяці, які адзначаецца 22 лістапада. Падчас мерапрыемства была прэзентавана новая кніга “Дзецям аб правах і абавязках” з серыі “Проста аб галоўным”. У забаўляльнай форме на прыкладзе казачных герояў дзеці даведаліся пра свае асноўныя права, якія пазначаны ў Сусветнай дэкларацыі правоў дзіцяці. Таксама яны зразумелі, што кожнае права мае свой адваротны бок – абавязак. А рухомыя гульні не дазволілі ім стаміцца і засумаваць.
“Падарожжа ў краіну правоў і абавязкаў”
27.11.2025
Мы в соцсетях & RSS