25 лістапада ў Багушэвіцкай СІБК у межах месячніка літаратурнага краязнаўства “Вялікая літаратура з правінцыйнай прапіскай” адбылася краязнаўчая гадзіна “Дзякуй” скажа родны край” (па творчасці ураджэнцаў Бярэзіншчыны) для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Удзельнікам мерапрыемства былі прэзентаваны творы Р.Нехая, В.Вераб’я, Ул.Несцяровіча. Таксама яны даведаліся пра нашых вядомых землякоў: Лідзію і Мікалая Прашковічаў, якія працавалі ў галіне філалогіі і літаратуразнаўства. Вялікую зацікаўленасць наведвальнікаў мерапрыемства выклікала апавяданне Я.Маўра “На рацэ Бярэзіне” з новага зборніка твораў “Навошта”, у якім ідзе гаворка аб юным партызане, жыхары вёскі Якшыцы, Мішы Хацько.
Дзякуй! Скажа родны край
25.11.2025
Мы в соцсетях & RSS