“Наш бярэзінскі Прышвін – Рыгор Ігнаценка”

21.11.2025

21 лістапада ў Багушэвіцкай СІБК у межах месячніка літаратурнага краязнаўства “Вялікая літаратура з правінцыйнай прапіскай” да 95-годдзя з дня нараджэння Рыгора Ігнаценкі адбыўся беларускі чацвер “Наш бярэзінскі Прышвін – Рыгор Ігнаценка”. Нашы юныя наведвальнікі, якія з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі экалагічна-краязаўчага клуба “Беразавічок”, пазнаёміліся з творчасцю земляка. Ім даспадобы прыйшліся творы, у якіх аўтар з любоўю малюе родны краявіды, трапна падмячае прыкметы розных пор года, змены у раслінным і жывельным свеце.

поделиться в: