За ўражаннямі – у бібліятэку

21.11.2025

Творчым дэлегацыям Барысаўскага,Бялыніцкага і Клічаўскага раёнаў- удзельнікам ІІІ літаратурнага рэгіён-фэсту “Масты сяброўства”, ініцыяванага і рэалізуемага на базе Бярэзінскай раённай бібліятэкі з 2023 года, супрацоўнікі Бярэзінскай кніжніцы прадставілі экскурсійную прэзентацыю ўстановы. Дырэктар пазнаёміла гасцей з творчым Алімпам дасягненняў, з формамі нагляднай рэкламы і прапаганды, сервіснымі паслугамі для наведвальнікаў, з мастацкай эстэтыкай інтэр’ера, інфармацыйнамі магчымасцямі і багаццем кніжнага фонда. У інфармацыйна-краязнаўчым цэнтры бібліятэкі гасцям суседніх з Бярэзіншчынай рэгіёнаў была прадстаўлена самая цікавая інфармацыя з гісторыі горада і раёна, пра слынных землякоў, якія праславіліся далёка за межамі рэгіёна, пра самабытныя бярэзінскія абрады, сімволіку і адметнасці прыроды.

поделиться в: