20 лістапада споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, земляка Рыгора Ігнаценкі.
З гэтай нагоды ў Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка» з вучнямі 3 класа адбылася краязнаўчая гадзіна «Наш бярэзінскі Прышвін – Рыгор Ігнаценка”», праведзена гутарка аб жыцці і творчасці пісьменніка-юбіляра, зроблены агляд кніг.
Дзецям было прапанавана гучнае чытанне твора пісьменніка «Лясное свята», з якога з цікаўнасцю даведаліся аб разнастайнасці лясных птушак, як выглядаюць, чым кормяцца.
Пісьменнік яскрава і па-мастацкі маляўніча апісаў прыроду роднага краю. Яго творы абуджаюць любоў да малой радзімы, роднай Бярэзіншчыны.
Наш бярэзінскі Прышвін – Рыгор Ігнаценка
21.11.2025
Мы в соцсетях & RSS