26 лістапада спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Коласа.
З гэтай нагоды ў Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка» праведзена акцыя «Кожнаму наведвальніку – кнігу юбіляра». Да увагі наведвалікаў была прапанавана кніжная выстава “Каб любіць Беларусь, будзем чытаць Караткевіча”, праведзена гутарка аб творчасці пісьменніка-юбіляра.
Уладзімір Караткевіч – адзін з яркіх і самабытных беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя. Ён арыгінальна і непаўторна раскрыўся як паэт, празаік, драматург, эсэіст, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і сцэнарыст.
У сваёй творчасці плённа выкарыстоўваў набыткі фальклору, айчыннай і сусветнай культуры. Асаблівая заслуга пісьменніка ў тым, што ён па-мастацкі дасканала асэнсаваў мінуўшчыну роднага краю. Яго творы абуджаюць у беларусаў пачуццё нацыянальнага гонару і чалавечай годнасці.
Кожнаму наведвальніку – кнігу юбіляра
18.11.2025
Мы в соцсетях & RSS