Нечаканыя госці

14.11.2025

Сёння, да нас, у Бярэзінскую раённую бібліятэку, вяртаючыся з творчай сустрэчы на Магілёўшчыне, завіталі з прыемным сюрпрызам нечаканыя госці - беларускія пісьменнікі Іна Фралова, Алена Лемеш і Сяргей Трахімёнак. Пісьменнікі пакінулі ў падарунак свае новыя кнігі з аўтаграфамі і пажаданнямі чытачам бібліятэкі. Госці азнаёміліся з заламі ўстановы, захапіліся інтэр'ерам і выставачнымі формамі работы, багаццем кніжнага фонду і непаўторнасцю інфармацыйна-краязнаўчага цэнтра, дзе бліжэй азнаёміліся са славутасцямі і брэндамі бярэзінскай зямлі.

поделиться в: