У Багушэвіцкай СІБК для наведвальнікаў ДАЛ “Валошкі” Багушэвіцкай СШ прайшла краязнаўчая гадзіна “Ганарымся земляком”, прысвечаная 125годдзю з дня нараджэння М.І.Кавалёнка, міністра аховы здароўя БССР. Дзеці даведаліся пра жыццёвы і працоўны шлях земляка,ураджэнца в.Багушэвічы. Выхадзец з сялянскай сям'і скончыў медыцынскі факультэт БДУ(1928г.), працаваў ардынатарам,асістэнтам кафедры ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута . Атрымаў ступень кандыдата медыцынскіх навук ў 1936 годзе,потым дацэнт кафедры і адначасова народны камісар аховы здароўя БССР (1940-1941). Вялікую навуковую цікавасць уяўляюць працы, прысвечаныя арганізацыі медыцынскай службы партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Узнагароджаны 3 ордэнамі,у тым ліку ордэнам Леніна, медалямі, Ганаровай граматай ВС БССР. Прысвоена ганаровае званне Заслужаны ўрач БССР. Мы па праву ганарымся нашым земляком, які праславіў не толькі свой край, але і вобласць. Адна з вуліц аграгарадка Багушэвічы носіць яго імя.
Краязнаўчая гадзіна “Ганарымся земляком”
08.11.2025
Мы в соцсетях & RSS