Чарговае пасяджэнне дзіцячага эколага-краязнаўчага клуба "Беразавічок"

10.11.2025

У Багушэвіцкай СІБК прайшло чарговае пасяджэнне дзіцячага эколага-краязнаўчага клуба "Беразавічок", прысвечанае Сусветнаму дню хатніх жывёл, які адзначаецца 30 лістапада. Падчас мерапрыемства дзеці адказалі на пытанні віктарыны "Хто ёсць хто сярод жывёл?" і даведаліся пра цікавыя факты з іх жыцця. На прыкладзе верша А.Дзмітрыева"Размова з кошкай"зразумелі,што трэба любіць і аберагаць сваіх пітомцаў, быць у адказе за тых, каго прыручылі,праяўляць дабрыню і міласэрнасць,абараняць"братоў нашых меншых".

поделиться в: