Напярэдадні восеньскіх канікул у Багушэвіцкайбібліятэцы-клуб адбылася інтэрактыўная гульня-віктарына “Агеньчык – небяспечны сябра” для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. У перыяд актыўнага выкарыстання пячнога ацяплення і электрычных ацяпляльных прыбораў нашы юныя наведвальнікі ў гульневай форме ўзгадалі правілы пажарнай бяспекі. Яны разгадалі шматлікія загадкі пра правілы карыстання рознымі крыніцамі пажарнай небяспекі, адказалі на пытанні віктарыны па бяспечных паводзінах падчас пажара, згулялі у актыўную гульню “Іскаркі”.
“Агеньчык – небяспечны сябра”
03.11.2025
Мы в соцсетях & RSS