Канцэртная праграма

24.10.2025

У Багушэвіцкай СІБК адбылася канцэртная праграма “Мілым бацькам!”, падрыхтаваная калектывам Валевачскага сельскага дома культуры у рамках Тыдня бацькоўскай любові. Чароўныя вакальныя нумары, прысвечаныя нашым дарагім матулям, бабулям і бацькам не раз прымусілі праслязіцца нашых гледачоў. А выдатныя танцавальныя нумары дзіцячага харэаграфічнага калектыву выклікалі дружная апладысменты.

поделиться в: