Новы твар бібліятэкі
Актуальная нагляднасць – дзейсны сродак бібліятэчнай прапаганды, рэкламы і агітацыі. У рамках штогадовых кампаній “Новы твар бібліятэкі” супрацоўнікамі бярэзінскіх сельскіх устаноў культуры вядзецца творчы пошук і ўкараненне ў практыку новых форм нагляднасці, запатрабаваных грамадствам. Станоўча змянілася нагляднасць Брадзецкай бібліятэкі-клуба. Узнавіліся выставы “Наша радзіма – Беларусь” з рэкламнікам “Беларускія рэкорды”; “Прырода – наша багацце” з рэкламнікам “Беларусь непаўторная”; “З сям’і адродзіцца краіна” з рэкламнікам “Беларуская сям’я ў люстэрку статыстыкі”. У зале, дзе праходзяць маладзежныя дыскатэкі, прадстаўлена зона здаровага ладу жыцця з прыёмамі бліц-рэкламы і экспрэс-інфармацыі: “Бяры прыклад з пісьменнікаў”, “Пісьмо літаратурнага героя сучасніку”, антырэкламнікамі “Загубленыя гарэлкай таленты”, “Кошт жыцця – цыгарэта”, “Прымаўкі аб шкодзе алкаголю” і праблемным дасье “Юнацтва – узрост рызыкі”, “Чорнае на светлым”. Краязнаўчы куток “Мой край – зямля Брадзецкая” ажыўляе візітоўка зоны абслугоўвання з гімнам роднай вёскі, рэкламнікам аграгарадка Брадзец “Вось дык вёска, вось дык мы!”, візітоўкай патрыёта малой радзімы І.Сыраквашкі, інфармацыяй “Пісьменнікі – франтавікі” пра зямляка Р.Няхая і яго франтавога пабраціма В.Быкава. Тут жа прадстаўлены звесткі пра прэсвітэра Брадзецкага Леаніда Біруковіча, далучанага да ліку святых, у гонар якога названа вуліца Беразіно і сусветна вядомых братоў-мастакоў Гараўскіх. Дзіцячы куток “Чароўнае святло дзіцячых кніг” прадстаўлены паліцай дзіцячай бяспекі са зборнікам творчасці школьнікаў Бярэзіншчыны “Бяспека паэтычным радком”, рэкламнікам “ТОП-10 кніг для дзяцей і падлеткаў”, займальнай чытанкай для беларускіх дзетак і падборкай “Школьны вектар”, прыкніжнай рэкламай “Стоп-факт” пра знакамітых дзіцячых пісьменнікаў і іх творы. Ваеннай тэматыцы прысвечана выстава кніг-пабрацімаў “Кніга з кнігай пераклікаецца” па творах У Ліпскага “Крутыя вёрсты” і Б.Палявога “Аповесць пра сапраўднага чалавека", а таксама выстава адной кнігі пісьменніка-земляка Я.Курто “Жыццё адно” цыкла “Памяць аб вайне кніга ажыўляе”. Выстава “Чытач прапануе чытачу” змяшчае інфармацыю аб любімых творах мясцовых пріхільнікаў чытання. Рэклама перыядычных выданняў прадстаўлена рэйтынг-спісам беларускага перыядычнага друку “Самы папулярны часопіс (газета)”.
Новы твар бібліятэкі
24.10.2025
Мы в соцсетях & RSS