Пагосцкая сельская бібліятэка ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” правяла мерапрыемства з выхаванцамі старэйшай групы дзіцячага садка, прысвечанае Тыдню бацькоўскай любові “Мая мама – самая лепшая”.
Да ўвагі дзяцей былі прапанаваны вершы беларускіх паэтаў пра бацькоў: Э. Агняцвет, М. Пазнякова, А. Грачанікава. Малыя слухачы з задавальненнем слухалі паэтычныя словы, прымалі актыўны ўдзел у размове. Затым дзецям было прапанавана намаляваць сваю маму обо сям’ю. Напрыканцы сустрэчы была зроблена выстава малюнкаў. Кожны быў упэўнены, што на яго малюнку мама атрымалася самая прыгожая і самая лепшая.
Мая мама – самая лепшая!
16.10.2025
Мы в соцсетях & RSS