Інфармацыйна – прававы час

15.10.2025

Права - неад'емная частка нашага жыцця. Амаль усё рэгулюецца з дапамогай прававых норм. Іх разуменне дапамагае нам у паўсядзённых і важных справах, таму што мы ўступаем у розныя праваадносіны, нават у самых нязначных на першы погляд момантах. Маючы неабходныя юрыдычныя веды, разумеючы іх сэнс і прызначэнне ў грамадстве, чалавек становіцца здольным адстойваць свае правы і законныя інтарэсы, выконвае агульнапрынятыя ў грамадстве нормы, становіцца неабыякавым да праявы беззаконня. З гэтай мэтай у рамках праграмы “Сельская ўстанова культуры – сацыякультурная прастора” ў Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прайшоў інфармацыйна – прававы час з прыцягненнем інфармацыйна-прававых рэсурсаў пошукавай сістэмы "Эталон". Бібліятэкар паведаміла пра асноўныя аспекты, якія уключаюць сямейныя правы, такія як правы дзяцей і бацькоў, шлюбныя правы, пытанні спадчыны і апекі, а таксама адказнасць за парушэнне сямейных абавязкаў.

поделиться в: