У Багушэвіцкай СІБК да Сусветнага дня пералётных птушак, які адзначаецца 11 кастрычніка, адбылося чарговае пасяжэнне дзіцячага эколага-краязнаўчага клуба “Беразавічок”. Падчас экалагічнага назірання “Сабраліся птушкі ў вырай” дзеці ўзгадалі, якія пералетныя птушкі першымі пакінулі нашы мясціны, а каго яшчэ можна пабачыць на пралеце. Дзеці заўважылі некалькі кліноў буйных вадаплаваючых птушак – гусей альбо лебядзей, якія апошнімі пакідаюць Беларусь, а частка з іх наогул ляціць з паўночных ці паўночна-усходніх краін Еўропы. Таксама яны назіралі вялікую зграю жоўтагаловых каралькоў, якія на зіму перабіраюцца бліжэй да населеных пунктаў.
Падчас экалагічнага назірання
07.10.2025
Мы в соцсетях & RSS