Беларускі арнамент – пасланне ад продкаў

04.10.2025

        Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына … Каб шанаваць і берагчы гэта цудоўнае багацце, трэба аб ім ведаць.  З гэтай нагоды для вучняў старэйшых класаў 4 кастрычніка на базе Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэкі ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” адбылося мерапрыемства: круглы стол па тэме «Беларускі арнамент – пасланне ад продкаў», якое падрыхтавалі і правялі класны кіраўнік 10 класа Сарнаўская М.Д. і супрацоўнік бібліятэкі.

     Мерапрыемства прайшло ў форме прэзентацыі. Удзельнікі яскрава і дасканала змаглі назіраць непаўторнасць і самабытнасць беларускіх узораў, пазнаёміцца з яго адметнымі рысамі, рознымі тэхнікамі выканання, відамі сімвалаў, матывамі.

       Да мерапрыемства быў зроблены агляд літаратуры па тэме, аформлена выстава вышываных рушнікоў, кашуль, абрусаў, да якіх вучні змаглі дакрануцца і з задавальненнем прымерыць на сябе. Удзельнікі прымалі актыўны удзел у абмеркаванні прапанаванай тэмы. Сустрэча прайшла не толькі цікава, але і пазнавальна.

 

поделиться в: