Да Міжнароднага дня сталых людзей (1.10) у Багушэвіцкай СІБК адбылася народная школа здароўя “Я здароўе берагу – сам сабе дапамагу!”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з падборкай літаратуры пра асноўныя складнікі здаровага ладу жыцця: рэжым працы і адпачынку, фізічную актыўнасць, правільнае і карыснае харчаванне, прафілактыку сардэчна-сасудзістых і анкалагічных захворванняў. Таксама яны абмеркавалі рэцэпты смачных і карысных дэсертаў і перакусаў, прапанаваныя на старонках часопіса “Здоровая семья” і ўзгадалі свае любімыя стравы з сязоннай гародніны: гарбузоў, капусты, морквы і буракоў. Алена Мікалаеўна Пяткевіч падзялілася рэцэптам сваіго надзейнага сродка падтрымкі імунітэту ў малавітамінны час з мёду, лімона, валошскіх арэхаў і імбіра.
“Я здароўе берагу – сам сабе дапамагу!”
03.10.2025
Мы в соцсетях & RSS