У межах праграмы “Сельская ўстанова культуры – соцыякультурная прастора”

26.09.2025

У межах праграмы “Сельская ўстанова культуры – соцыякультурная прастора” у Багушэвіцкай СІБК адбылася гадзіна карысных парад “Якаснае насенне – падмурак новага ўраджаю”. Падчас чарговага пасяджэння клуба “Ураджайныя соткі” нашы наведвальніцы даведаліся аб шэрагу гароднінных і кветкавых культур, насенне якіх можна назапашваць самастойна, без рызыкі пагаршэння насенных і сартавых якасцей. Таксама размова ішла аб вытворцах насення, прадукцыя якіх даступна ў нашай краіне. Нашы гаспадыні падзяліліся сваімі маленькімі “хітрыкамі”, якія дазваляюць атрымліваць добрае насенне розных раслін, а таксама абмеркавалі незвычайную моркву і цікавую форму кабачка – крукнек, якую вырасціла Таццяна Іванаўна Воюш.

поделиться в: