Супрацоўнікі Багушэвіцкай бібліятэкі-клуб правялі у мясцовым дзіцячым садку пазнавальную гульню “Кніжкін дом” для дашкольнікаў. У гульневай форме дзеці пазнаёміліся з мэтамі бібліятэкі, яе адрозненнямі ад іншых публічных месцаў, правіламі карыстання бібліятэчным фондам і правіламі паводзін у бібліятэцы, а таксама ўзгадалі сваіх любімых казачных персанажаў. Вялікую цікавасць выклікалі шматлікія перыядычныя выданні для дзяцей і красачныя кніжкі для самых маленькіх.
Пазнавальная гульня “Кніжкін дом”
22.09.2025
Мы в соцсетях & RSS