Да 115-годдзя з нараджэння земляка і атрымання статуса Героя Савецкага Саюза (13.09.1944), Сцяпана Аляшкевіча супрацоўнікі Багушэвіцкай бібліятэкі-клуб правялі на базе мясцовай школы рэквіем-гадзіну “Героі жывуць, пакуль іх памятаюць” для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра баявы подзвіг простага сельскага хлопца, ураджэнца вескі Перавоз, які загінуў падчас разведвальнай аперацыі ў тылу ворага на тэрыторыі Румыніі. Таксама удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з літаратурай аб ваенных часах на зямлі Беларусі.
Рэквіем-гадзіна
22.09.2025
Мы в соцсетях & RSS