«Ганарымся нашымі землякамі»

17.09.2025

17 верасня на базе Пагосцкай сельскай інтэграванай бібліятэкі ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” з вычнямі 6 класа адбыліся заняткі па адукацыйнай праграме «Я. Мая сям'я. Мая Радзіма,» па тэме «Ганарымся нашымі землякамі».
      Класны кіраўнік Новікава Н.С. ўзбагаціла веды вучняў пра славутых людзей нашай краіны, вядомых земляков Бярэзіншчыны і свайго рэгіёна.  Наведвальнікам была прапанавана прэзентацыя пра знакамітага жыхара аг. Пагост, механізатара Кашлачова В.А. «Каласы ягго жыцця».
      Супрацоўнікам бібліятэкі да мерапрыемства падрыхтавана кніжная паліца «Знакамітыя землякі». Быў зроблены агляд прапанаванай літаратуры і рэкамендавана вучням наведаць бібліятэку і глыбей пазнаёміцца з жыццуём і дзейнасцю нашых знакамітых землякоў.

поделиться в: