“Няхай кніга будзе заўжды з намі”

17.09.2025

У Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы клуб ДУК"Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка" да Дня бібліятэк прашла пазнавальна – гульнёвая гадзіна “ Няхай кніга будзе заўжды з намі” з дзецьмі клуба "Прастаквашына". Бібліятэкар паведаміла пра значнасць кнігі ў жыцці сучаснага чалавека, аб каштоўнасці кнігі для пазнання навакольнага свету, аб беражлівых адносінах да кнігі, пра карысць чытання казак. Казкі вучаць дзяцей марыць, складаць і садзейнічаюць развіццю творчых даных, якія першапачаткова ёсць у кожнага чалавека. Дзякуючы казкам, у дзіцяці пашыраецца слоўнікавы запас, развіваецца фантазія, гаворка, увага, мысленне і прывіваецца любоў да кніг. Дзеці з цікавасцю слухалі бібліятэкара адгадвалі загадкі, весела інсцэніравалі казку “Калабок” і малявалі казачных герояў. Усе атрымалі добры настрой і салодкія прызы.

поделиться в: