У межах дэкады «Бібліятэка - сінонім ведаў і духоўнасці» да Дня беларускага пісьменства (07.09) і Дня бібліятэк (15.09) супрацоўнікі Багушэвіцкай бібліятэкі-клуб правялі ў мясцовай школе інфарміну “Ад буквара да энцыклапедыі” для малодшага школьнага ўзросту. У гульневай форме дзеці даведаліся прынцыпы пошуку кніг у бібліятэцы, правілы карыстання бібліятэчным фондам і правілы паводзін у бібліятэцы, а таксама ўзгадалі свае любімыя кніжкі і казачных персанажаў. Вялікую цікавасць выклікалі шматлікія перыядычныя выданні для дзяцей. Таксама дзеці атрымалі запрашэнні на пасяджэнні эколага-краязнаўчага клуба “Беразавічок” і на бібліяфэст “100 год разам з Вамі!”, прысвечаны 100-годдзю Багушэвіцкай бібліятэкі.
«Бібліятэка - сінонім ведаў і духоўнасці»
12.09.2025
Мы в соцсетях & RSS