Прафарыентацыйная гадзіна

09.09.2025

У Багушэвіцкай СІБК да Дня работнікаў лясной гаспадаркі, які адзначаецца у трэцюю нядзелю верасня (21.09), адбылося чарговае пасяжэнне дзіцячага эколага-краязнаўчага клуба “Беразавічок” у форме прафарыентацыйнай гадзіны “Ляснічы – гэта не прафесія, ляснічы – гэта прызванне”. Дзецям была праведзена прэзентацыя навучальных устаноў, якія рыхтуюць спецыялістаў розных прафесій, запатрабаваных у лясной гаспадарцы. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся пра структуру лясгасаў нашай краіны і асноўныя накірункі іх гаспадарчай і прыродаахоўнай дзейнасці.

поделиться в: