Дзень беларускага пісьменства адбываецца штогод у першай нядзелі тыдня. Свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага печатнага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстроўвае шляхі развіцця беларускай мовы і літаратуры.
У Пагосцкай сельскай бібліятэцы ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускага пісьменства і прайшло ў форме конкурсна-пазнавальнай гадзіны “Наша родная матчына мова”.
На пачатку сустрэчы адбылося знаёмства. У конкурсе прымалі ўдзел вычні 7 класа: каманда дзяўчынак “Беларусачкі” і каманда хлопчыкаў “Васількі”. Журы прадстаўляла класны кіраўнік 7 класа Шапа Таццяна Пятроўна.
Вучні з захапленнем адказвалі на пытанні, паўтарылі словы і выразы на беларускай мове, пазнаёміліся з цікавымі фактамі і традыцыямі, народнымі прыказкамі і прымаўкамі. З перавесам у адзін бал перамогу ў конкурсе атрымала каманда дзяўчынак “Беларусачкі”, якая і была ўзнагароджана граматай.
Да мерапрыемства былі падрыхтаваны наглядная дапаможнікі: ілюстраваная папка-раскладушка “Мова продкаў і нашчадкаў”, карткі і пазлы для каманд з заданнямі, аформлена кніжная выстава “Чытаем беларускае”.
Мы в соцсетях & RSS