У межах праграмы “Сельская ўстанова культуры – соцыякультурная прастора” у Багушэвіцкай СІБК адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Ураджайныя соткі”. Падчас майстар-класу “Захаваць і памножыць” нашы наведвальніцы пазнаёміліся з прынцыпамі і тэхнікай акуліроўкі (прышчэпкі пупышкай), даведаліся, якія інструменты для гэтага патрэбны, дазналіся, як вызначыць гатоўнасць раслін для правядзення акуліроўкі. Аднак большую цікавасць выклікала міні-дэгустацыя і абзор новых сартоў памідораў з сартасерыі Dwarf (Гном) і любімых сартоў нашых гаспадынь. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства абмеркавалі новыя рэцэпты кансервацыі і нават пакаштавалі некаторыя з іх.
Пасяджэнне клуба “Ураджайныя соткі”
29.08.2025
Мы в соцсетях & RSS