Да 105-годдзя з дня нараджэння амерыканскага пісьменніка Р. Брэдберы

22.08.2025

У Багушэвіцкай СІБК да 105-годдзя з дня нараджэння амерыканскага пісьменніка Р. Брэдберы (22.08) адбылася інфармхвілінка “Лета, бывай!” для падлеткаў і моладзі. Нашы наведвальнікі пазнаёміліся з жыццёвым шляхам выдатнага майстра, які стварыў незабыўныя раманы “Марсіянскія хронікі”, “451 градус па Фарэнгейту”,“Віно з дзьмухаўцоў”. Яны даведаліся пра цікавыя факты з біяграфіі аўтара, якога называлі адным з бацькоў навуковай фантастыкі, аднак сам ён лічыў, што яго творы больш падыходзяць да жанру “фэнтэзі”. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі творы пісьменніка, якія яны ўжо прачыталі і змаглі атрымаць новыя кнігі.

поделиться в: