Гульнёва-забаўляльная праграма "У жнівеньскі вечар"

12.08.2025

9 жніўня ў Багушэвіцкай СІБК да Міжнароднага Дня моладзі, які адзначаецца 12 жніўня, адбылася гульнёва-забаўляльная праграма “У жнівеньскі вечар”. Удзельнікі мерапрыемства змаглі паўдзельнічаць у цікавых конкурсах і гульнях, каб паказаць не толькі спрытнасць і хуткасць рэакцыі, але і вынаходлівасць і кемлівасць. Падлеткі адказалі на жартоўныя пытанні віктарыны, паўдзельнічалі ў музычным і кулінарным конкурсах, а таксама конкурсе перакладчыкаў з моладзевага, складалі пазлы і проста весяліліся па-сапраўднаму.

поделиться в: