У Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” да 115-годдзя нараджэння пісьменніка-земляка Я.Ермаловіча прашла літаратурна-краязнаўчая гадзіна “Імя земляка на літаратурнай арбіце”. Якуб Ермалович беларускі пісьменнік, аўтар празаічных твораў на тэмы вайны, працы калгаснікаў і сельскай інтэлігенцыі. Друкавацца пачаў у раённых газетах у 1929 годзе, у цэнтральных беларускіх выданнях у 1931 годзе. У 1931 годзе скончыў Мсціслаўскія двухгадовыя педагагічныя курсы. Настаўнічаў у Магілёўскай вобласці. У 1932—1933 гг. літсупрацоўнік газеты «Калектывіст» у Чэрвені Мінскай вобласці У 1933 годзе паступіў на літаратурны факультэт МВПІ. Арыштаваны 2.10.1936; асуджаны да зняволення. У 1939 годзе прысуд адменены, вызвалены быў толькі ў чэрвені 1941 г. (са зняццем судзімасці). У перыяд нямецкай акупацыі жыў у вёсцы Вяшэўка. З верасня 1944 г. настаўнік беларускай мовы і літаратуры ў Беразіне, потым у сярэдняй школе ў вёсцы Пагост Бярэзінскага раёна. У 1959 годзе завочна скончыў Магілёўскі педінстытут. Член СП БССР з 1961 г. Пахаваны ў вёсцы Вяшэўка.
Імя земляка на літаратурнай арбіце
07.08.2025
Мы в соцсетях & RSS