Канцэртная праграма

01.08.2025

1 жніўня ў Багушэвіцкай СІБК прайшла канцэртная праграма вакальнага калектыва “Рэчанька” Косаўскага СІКБ “Крочым па свеце з добрай песняй”. Цудоўнае выступленне артыстаў падбадзёрыла нашых гасцей і выклікала толькі пазітыўныя эмоцыі. Пранікненыя спевы пра наш родны край, пра пачуцці і спадзяванні, прыйшліся даспадобы ўсім прысутным. А энергічныя мелодыі так і заклікалі пусціцца ў скокі.

поделиться в: