Пасяжэнне дзіцячага эколага-краязнаўчага клуба

01.08.2025

1 жніўня ў Багушэвіцкай СІБК падчас чарговага пасяжэння дзіцячага эколага-краязнаўчага клуба “Беразавічок” прайшла інтэрактыўная гульня “Таямнічы сусвет грыбоў”. Удзельнікі клуба цікава і з карысцю правялі час, дазнаўшыся шмат новага пра гэтае прыроднае царства. Размова ішла не толькі аб ужо вядомых дзецям грыбах, пладовыя цяла якіх мы збіраем альбо абмінаем у лесе, але і пра мікраміцэты, сярод якіх дрожджы, плесневыя грыбы, грыбы, якія выклікаюць захворванні раслін і інш. Падчас гульні дзеці адказалі на пытанні віктарыны, разгадалі загадкі, паспаборнічалі ў конкурсе з хуткагаворкамі і узгадалі правілы збора грыбоў і бяспечных паводзін у лесе.

поделиться в: