У межах праграмы “Сельская ўстанова культуры – соцыякультурная прастора” у Багушэвіцкай СІБК прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Ураджайныя соткі”. Падчас дыспута “Арганічныя ці мінеральныя – якім угнаенням вы аддаеце перавагу?” нашы наведвальніцы абмеркавалі станоўчыя і адмоўныя рысы розных угнаенняў, прывялі важкія аргументы ў падтрымку сваіх улюбёных падкормак для раслін. Таксама ўдзельніцы клуба даведаліся як найбольш эфектыўна выкарыстоўваць розныя арганічныя гаспадарчыя адыходы, каб атрымаць розныя віды ўгнаенняў: брадзілаўкі, кампоста, лісцевай зямлі для вырошчвання расады. Напрыканцы сустрэчы гаспадыні абмяняліся сваімі любімымі рэцэптамі нарыхтовак з садавіны і гародніны і пазнаёміліся з новымі паступленнямі літаратуры на садова-агародную тэматыку.
Чарговае пасяджэнне клуба "Ураджайныя соткі"
31.07.2025
Мы в соцсетях & RSS