Падчас летніх канікул у Багушэвіцкай СІБК адбываецца выстава перыядычных выданняў “Дзеці, у гэты летні час усё лепшае і новае – для вас!”. Падчас прэзентацыі выставы наведвальнікам дзіцячага аздараўленчага лагера “Валошкі” Багушэвіцкай СШ сярод багацця дзіцячых часопісаў і газет кожны змог знайсці нешта новае і цікавае. Багата ілюстраваныя, з гульнямі, галаваломкамі і шарадамі, яны могуць саставіць сапраўдную канкурэнцыю мабільным тэлефонам. Асаблівую ўвагу дзеці звярнулі на часопіс “Бярозка”, які адзначае сёлета свае 80-годдзе.
“Дзеці, у гэты летні час усё лепшае і новае – для вас!”
22.07.2025
Мы в соцсетях & RSS