З пачатку ліпеня, на кануне свята Дня Незалежнасці Беларусі ў памяшканні Ушанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” была аформлена і дзейнічае да гэтага часу кніжная выстава “Зямля бацькоў – зямля для шчасця”. Для дзяцей з аздараўленчага лагеру “Сонейка” 10 ліпеня адбылася прэм’ера гэтай выставы. На ёй прадстаўлены кнігі аб таленавітых і слаўных людзях нашай Беларусі, аб знакамітых месцах і турыстычных аб’ектах, аб культуры і побыце беларусаў і інш. Дзеці з захапленнем пагарталі старонкі цікавых кніг, адмеціўшы для сябе некаторыя факты з літаратуры каб пасля больш падрабязна азнаёміцца з імі ўзяўшы інтарасуючае выданне на дом. Пасля для іх была праведзена гульня-падарожжа па роднай краіне “Мая Радзіма – Беларусь”. На працягу мерапрыемства ўдзельнікі падарожнічалі па станцыям з рознай тэматыкай, адказвалі на пытанні і выконвалі розныя заданні.
Гульня-падарожжа
12.07.2025
Мы в соцсетях & RSS