4 ліпеня ў Багушэвіцкай СІБК адбылося чарговае пасяжэнне дзіцячага эколага-краязнаўчага клуба “Беразавічок”, прысвечанае Міжнароднаму дню без паліэтыленавых пакетаў (03.07). Падчас акцыі “Захаваем Зямлю без бруду!” удзельнікі клуба абмеркавалі метады змяншэння смеццевай нагрузкі на прыроду: выкарыстанне шматразовых торбачак для пакупак, памяншэнне колькасці упаковачных паліэтыленавых пакетаў, асабліва для садавіны і гародніны, якія маюць добрую кажуру, альбо покрыўнае лісце. Пасля дзеці наведалі папулярнае месца адпачынку на беразе р.Уса, дзе сабралі смецце, каб утылізываць яго па правілах.
“Захаваем Зямлю без бруду!”
07.07.2025
Мы в соцсетях & RSS