РУС БЕЛ ENG

Трыбуна гонару “Мы – беларусы!”

02.07.2025

Мая радзіма - Беларусь. Гэта наш родны край, дзе мы нарадзіліся і дзе мы жывём. У Брадзецкай сельскай інтэгрырааванай бібліятэцы – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” для выхаванцаў аздараўленчага лагера "Сонейка" Брадзецкай СШ прайшла трыбуна гонару “Мы – беларусы!”. Бібліятэкар расказала дзецям пра самае дарагое і святое: што значыць для нас Беларусь, хто мы на сваёй роднай зямлі. Як прымнажаецца скарб Айчыны сваёй працай, за што любім яе, як беражэм нашу багатую духоўную спадчыну, нашу цудоўную прыроду. У канцы мерапрыемства праглядзелі дакументальны фільм “Беларусь. Краіна дзіўных адкрыццяў”.

поделиться в: