Паважаныя чытачы! А, Вы, чыталі "Трэцяе жаданне" Алеся Бычкоўскага?
Раім прачытаць у шостым нумары часопіса "Маладосць".
Бычкоўскі Алесь нарадзіўся 29 мая 1975 года ў горадзе Беразіно Мінскай вобласці. У гэтым годзе адзначыў свой 50-гадовы юбілей. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працуе намеснікам галоўнага рэдактара ў раённай газеце "Бярэзінская панарама". Друкуецца ў беларускай літаратурна-мастацкай перыёдыцы. Аўтар кніг "Анамалія", "Ацалелы, або Вясёлыя хаўтуры" і інш. Творы публікаваліся ў калектыўных зборніках "Люстэрка Сусвету", "Планета ў падарунак", "Любоў і каханне" і інш. Прызёр конкурсу апавяданняў газеты "Звязда" (2024г.). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Мы в соцсетях & RSS