Паважаныя чытачы!
Фонд ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” папоўніўся новым выданнем зборніка серыі “Сучасная беларуская літаратура” “Любоў і каханне”. У зборніку сабраны разнапланавыя празаічныя творы беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў. Невялікія творы прысвечаны вечнай тэме ўзаемаадносін паміж людзьмі. Для нас гэты зборнік асабліва цікавы, так як у ім апублікавана аповесць нашага зямляка Алеся Бычкоўскага “Тры, чатыры, пяць – я іду цябе шукаць!”. Цэнтрам аповеду стала актуальная сёння тэма сямейнага гвалту. Аповесць распачыналася аўтарам як гумарыстычнае фэнтазі, але фінал выйшаў даволі сур’ёзным…
Запрашаем вас у нашу бібліятэку і азнаёміцца з новымі творамі сучаснай беларускай літаратуры.
Мы в соцсетях & RSS